Мой сайт

Каталог файлов
Форма входа
Поиск
Меню
Категории
Читаю, перечитываю [11]
Комментарии к книгам, прочитанным недавно и перечитанным снова
Фантастика, фентези, сказки для взрослых [15]
Поэтическая гостиная [6]
Только то, что нравится и исключительно для души! К сожалению, я так не умею!
Нелегкие будни сыска [3]
Страницы истории [68]
Из журналов и газет [1]
Изба-читальня [30]
Здесь то, что можно просто прочитать.
Разное [8]
Календарь
Мой день
Мое время
.
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Наш опрос
    Оцените мой сайт
    Всего ответов: 97
    Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0
    Визитка
    Елена Нехведович

    Создайте свою визитку = позиция в рейтинге BestPersons.ru =
    Главная » Файлы » Домашняя библиотека » Поэтическая гостиная

    Вершы. Ганна Атрошчанка
    [ ] 02.11.2009, 22:07
    Знаёмства праз інтэрнэт. 
    Колькі розных думак выказана пра гэта! 
    Я лічу, што кожная з іх мае рацыю, бо заснавана на асабістым вопыце. Мне ж шчасціць. Сярод маіх знаёмых няма дрэнных людзей.
    Зусім нядаўна я пазнаёмілася з таленавітай беларускай паэткай і, на мой погляд, добрым чалавекам. 
    Чаму я так думаю? 
    Згадзіцеся, такія прыгожыя вершы могуць быць напісаны толькі чалавекам з шырокай душой і шчырым сэрцам.
    Пазнаёмцеся! Беларуская паэтка - Ганна Атрошчанка.



    ПАЭТКА

    Я працую дацямна,
    За сталом -- зусім адна!
    Белы аркуш, самапіска...
    Ужо поўнач вельмі блізка.

    Рыфму ціхенька лаўлю
    І журботна так кажу:
    -- Дзе ж лірычныя радочкі,
    Каб збіраць вас, як грыбочкі?

    Наступныя вершы я дазволю сабе дапоўніць незвычайна цікавымі работамі 

       Любоў. Восень

    РОЗДУМ

    Залатая восень
    За маім акном,
    Фарбавала просінь
    Жоўценькім лістом.

    Жоўтыя вяргіні,
    Шэрая трава,
    У куточку мілым
    Больш няма цяпла.

    А ў садах антоны,
    Як ва ўсё вякі!
    Водарам знаёмым
    Поўнілі шляхі.

    Толькі ад рабіны
    Дзіўнае святло...
    І ляцяць хвіліны --
    Нашае жыццё.

    Восеньскі вяночак --
    Кветкі і лісцё. 
    Спелы каласочак,
    Вострае асцё.

    Гэты верш быў надрукаваны ў часопісе "Маладосць" яшчэ ў 1998 годзе...

       Любоў. Родны пейзаж

    АСЕННІЯ МАТЫВЫ

    Вечаровы час паклікаў

    У барвовы лістапад...

    Не было там светлых лікаў:

    Стрэў самотны далягляд.

    Ліставей развеяў мрою,

    У прыродзе смутак ёсць...

    Дзесь за лесам, за гарою,

    Засталася маладосць.

    Не знайсці яе ніколі!

    Бо навокал -- шлях пусты...

    У прасторным, ціхім полі

    Шлейф туман саўе густы.

    ВОСЕНЬСКІ ЭЦЮД

    Лес сягоння зноў маўклівы,

    Сцежкі выткаў ліставей...

    Там гуляе дождж панылы,

    Адзінокі, як сугней.

    А навокал -- сум трывожны,

    Промні сонца ўсё радзей!

    Быццам позні падарожны,

    Шлях шукаюць да людзей.

    А вось жніўню -- усё роўна...

    Так было ва ўсе часы!

    Бо ў восені чароўнай

    У скарбонцы шмат красы.

      Любоў. Жоўтыя цюльпаны.
    ЦЮЛЬПАНЫ 

    Зноў у цёткі Ганны 
    Кветкі расцвілі... 
    Майскія цюльпаны 
    Радасць прыняслі. 
    Таньчыць у садочку 
    Пчолак карагод, 
    Майскім ручаёчкам 
    Будзе іх палёт. 
    Дзіўныя цюльпаны—
    Нават не злічыць! 
    І лясной палянай 
    Агарод гарыць. 
    Кветачкі цюльпаны 
    Дорыць мне сусед, 
    Нібы апантаны—
    Паглядае ўслед...

       Любоў. Родны пейзаж

    * * *

    Кожны -- памяццю багаты,

    А што будзе -- непазбежна!

    Азірніся: чмель бухматы

    Ўецца на чаромхай снежнай.

    Каля грэбелькі, на ўлоннях,

    Зачаруе спеў птушыны...

    Мне так добра тут сягоння,

    Я прылягу ў канюшыну.

    І пад небам бірузовым

    Я забуду слёзы, стому...

    Свет здаецца мне тут новым,

    Бо прыехала дадому.

    А на поплаве пузатым

    Уздыхну на поўны грудзі,

    Непаўторны водар мяты

    Мяне жывіць сёння, людзі!

       Любоў. Родны пейзаж

    Туман цалуе вербалоз...

    Пяшчотна. Радасна. Да слёз.

    Гартае вечар цішыню,

    Каб шэрань легла на зямлю.

    А месячык камусь мігне,

    Малюе ночаньку ў акне.

    Смяюцца зорачкі з нябёс,

    Вяшчуюць зноўку долю, лёс.

    Вунь крочыць чалавек адзін,

    Спявае песню пілігрым...

    Наперад сцежачка вядзе

    Наперакор любой бядзе!


    Категория: Поэтическая гостиная | Добавил: nehelena | Теги: современные белорусские поэты
    Просмотров: 2104 | Загрузок: 0 | Комментарии: 6 | Рейтинг: 5.0/8 |
    Всего комментариев: 6
    1 nehelena  
    В настоящее время у поэтессы работает блог “Летуценніца”, где можно познакомиться с ее творчеством ближе.

    2 Інэса Сямёнава  
    Вершы цудоўныя, кранаюць душу. Вялікі дзякуй стваральніку сайта. Прапаганда роднай мовы і творчасці нашых беларускіх паэтаў з'яўляецца высокім узроўнем культуры, якой зараз не хапае!

    3 Рома  
    biggrin Всё хорошо, со вкусом оформлена. Спс!

    4 Рома  
    спс!

    5 Рома  
    cpacibo!

    6 Лена  
    biggrin Выдатны сайт, вершы таксама цікавыя!

    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]



    Copyright MyCorp © 2024
    Сделать бесплатный сайт с uCoz